Прэм’ер Андрэй Кабякоў наведае Віцебскую вобласць
![Прэм’ер Андрэй Кабякоў наведае Віцебскую вобласць](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kabiakou_press_urad.jpg.webp?itok=8ZhPLxHB)
Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сёння, 20 студзеня наведае з рабочай паездкай Віцебскую вобласць. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ўраду, кіраўнік Саўміна наведае Віцебскі маторарамонтны завод, дзе будзе разглядаць вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за 2015 год. Кабякову дакладуць пра выкананне вызначаных заданняў, а таксама пра выплату і пагашэнне запазычанасці па заробках.
Таксама прэм’ер наведае сельскагаспадарчае прадпрыемства “Мазолавагаз”. На базе навукова-практычнага цэнтра па вырошчванні племяннога быдла і вытворчасці малака плануецца разгледзець пытанне аб інавацыйных тэхналогіях у жывёлагадоўлі.
Апроч таго, Кабякоў пабывае на сумесным беларуска-італьянскім прадпрыемстве “Манілі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел” у Оршы.