Праз раскіданыя вожыкі былі пашкоджаныя пяць аўто — СК завяршыў расследаванне

У справе гаворыцца пра шэсць эпізодаў з "вожыкамі" / sk.gov.by​
У справе гаворыцца пра шэсць эпізодаў з "вожыкамі" / sk.gov.by​

У злосным хуліганстве вінавацяць 56-гадовага мужчыну, які, паводле версіі следства, раскідваў "вожыкі" на дарозе каля Першамайскага РУУС, а таксама каля іншых адміністрацыйных будынкаў. Расследаванне гэтай справы завершанае, і яна перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд,  расказалі ва УСК па Мінску.

Ва УСК кажуць пра як мінімум шэсць эпізодаў. Прычым "вожыкі", сцвярджаюць следчыя, мінчук вырабляў "неаднаразова самастойна з дапамогай зварачнага апарата, а таксама металічных цвікоў і стрыжняў".

Следства сцвярджае, што праз дзеянні мінчука былі пашкоджаныя пяць аўтамабіляў. Агульная шкода склала больш за 250 рублёў.

Мужчына раней судзімы не быў. На допытах ён казаў, што "дадзенымі дзеяннямі выказаў сваю незадаволенасць працай праваахоўных органаў", расказалі ва УСК. Мінчук затрыманы і знаходзіцца пад вартай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі