Праваслаўныя вернікі сёння сустракаюць галоўнае свята — Вялікдзень

Мінскі Кафедральны сабор / Insider
Мінскі Кафедральны сабор / Insider

Праваслаўныя Беларусі сёння сустракаюць галоўнае хрысціянскае свята — Вялікдзень.

А напярэдадні позна ўвечар 15 красавіка 2023 года ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск” прызямліўся самалёт з агніцай, у якой знаходзілася часцінка Жыватворнага агню.

Жыватворны агонь сімвалізуе Нерукатворнае святло Ускрысення Хрыстовага і штогод сыходзіць у Ерусаліме ў Кувукліі – капліцы ўсярэдзіне храма Труны Гасподней. Пра сыходжанне агню моляцца Ерусалімскі Патрыярх і вернікі, піша партал Беларускай праваслаўнай царквы. Па традыцыі агніцы з Жыватворным агнём дастаўляюць на самалётах у розныя куткі свету.

Паводле Евангелля ад Іяана, Ісус Хрыстос быў укрыжаваны ў дзень юдэйскай Пасхі — у той год яна прыйшлася на пятніцу. Але ў нядзелю яшчэ да ўзыходу сонцы яго труну знайшлі пустой. А пазней Ісус з'явіўся перад сваімі вучнямі.

Старазапаветны Вялікдзень святкавалі ў памяць выйсця габрэйскага народа з егіпецкага палону. У хрысціянстве назва гэтага свята набыла новае значэнне: перамога жыцця над смерцю.

Праваслаўная царква святкуе Вялікдзень сорак дзён. Менавіта столькі дзён, паводле хрысціянскага вучэння, Ісус з'яўляўся сярод апосталаў пасля Уваскрасення. Кожны год на саракавы дзень пасля Вялікадня праваслаўныя хрысціяне сустракаюць свята Узнясення.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі