Праваахоўнікі Віцебшчыны не далі вывезці ў Расію 16 т мяса і 12 т морквы

Недалёка ад мяжы з Расійскай Федэрацыяй мабільныя групы Віцебшчыны спынілі спробы вывазу прадуктаў на тэрыторыю суседняй дзяржавы, інфармуе БЕЛТА. Мабільную групу праваахоўнікаў склалі супрацоўнікі АБЭЗ і ДАІ, віцебскі абласны АМАП і мытнікі.

Уначы 10 снежня каля гарадскога пасёлка Езярышча Гарадоцкага раёна мабільная група затрымала грузавыя аўтамашыны "Мэрсэдэс" і "Сканія". Кіроўцы — жыхары Баранавіцкага раёна без адпаведных дакументаў перавозілі 16 т ялавічыны на суму 300 млн рублёў. Паводле дакументаў, груз павіны былі выгрузіць на тэрыторыі Беларусі. Тым не менш кіроўцы спрабавалі адкрыта перасячы мяжу з Расіяй. Аўтамабілі і груз затрыманыя на час праверкі.

У той жа дзень, але крыху пазней супрацоўнікі Расонскага РАУС і АМАП затрымалі каля вёскі Юхавічы грузавік "Сканія". 42-гадовы беларус спрабаваў вывезці ў ім у Расію больш за 12 т морквы на суму 90 млн рублёў. Праваахоўнікі таксама затрымалі машыну з таварам. Праверку праводзіць Мытны камітэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі