Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ дзевяць чалавек

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ дзевяць чалавек

Яшчэ дзевяць чалавек у Беларусі атрымалі статус палітвязняў. Гэта Віталь Барысевіч, Мікіта Аўдзік, Станіслаў Блашко, Ігар Токараў, Анастасія Вайтовіч, Ігар Сямыкін, Аляксандр Жук, Арцём Ласкі і Данііл Дзіткоўскі, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".

Усе яны — удзельнікі акцыяў пратэсту ў розных гарадах краіны.

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызваліць з-пад варты згаданых палітвязняў і спыніць іх крымінальны пераслед. Таксама яны заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных, а таксама грамадзян, затрыманых у сувязі за ўдзел у мірных сходах, і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Пад заявай падпісаліся праваабарончы цэнтр "Вясна", Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, "Прававая ініцыятыва", Беларускі ПЭН-цэнтр, Lawtrend, Human Constanta.

На сёння ў Беларусі налічваецца 920 палітвязняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі