Вы тут

Праваабаронцы: падчас акцый у нядзелю затрымалі больш за 300 чалавек

Затрыманне ў Мінску, 25 кастрычніка 2020-га / Reuters

Падчас вулічных акцый у нядзелю ў Беларусі затрымалі больш за 300 чалавек. Спіс гэтых людзей склалі праваабаронцы. Затрыманні прайшлі ў Мінску, Брэсце, Гродне, Віцебску, Пінску, Рэчыцы, Полацку, Лідзе, Гомелі, Жабінцы, Ляхавічах, Барысаве. 25 кастрычніка затрымліваліся і журналісты.

Міліцыя ў панядзелак назаве сваю лічбу затрыманых.

Найбольш масавая акцыя 25 кастрычніка прайшла ў Мінску, яна сабрала больш за сто тысяч чалавек. На 26 кастрычніка прызначана агульнанацыянальная забастоўка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.