Праваабаронцу Таццяну Гацура-Яворскую перавялі ў СІЗА на Валадарскага

Таццяна Гацура-Яворская / Таццяна Менская / Еўрарадыё
Таццяна Гацура-Яворская / Таццяна Менская / Еўрарадыё

Праваабаронца, дырэктарка фестывалю дакументальнага кіно аб правах чалавека Watch Docs Belarus і грамадскага аб'яднання "Звяно" Таццяна Гацура-Яворская знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. Пра гэта пішуць яе калегі:

"Яе справа ў працы, але сутнасць абвінавачванняў застаецца нявызначанай (а значыць, і артыкулы). Па КС абвінавачванні павінны быць прад'яўлены на працягу 10 сутак, так што чакаем да наступнага чацвярга. Цяпер Таня ў СІЗА на Валадарцы, перадачы перададзеныя, трохі выдыхаем. Сама Таня бадзёрая, наколькі дазваляюць абставіны. Мае намер змагацца да канца".

Таццяна Гацура-Яворская, як адна з арганізатарак выставы, прысвечанай медыкам, "Машына дыхае, а я — не", пасля ператрусаў дома і на дачы была затрыманая 5 красавіка. Разам з іншымі супрацоўніцамі "Звяна" яе прызналі вінаватай у непадпарадкаванні міліцыі. Таццяне прысудзілі штраф у 50 базавых адзінак, але не выпусцілі з ізалятара на Акрэсціна праз 72 гадзіны.

Па словах мужа затрыманай, Уладзіміра Яворскага, у офісе "Звяна" і дома ў сям'і ператрус праходзіў у межах расследавання крымінальнай справы аб масавых беспарадках. У пастанове на ператрус была паказаная ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэксу — навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках.

Таццяну можна падтрымаць лістамі:
СІЗА-1, вул. Валадарскага, 2, г. Мінск, 220030
Гацура-Яварскай Таццяне Васільеўне

А тут — прыгожы праект Еўрарадыё і фотографки Таццяны Менскай "Лад жыцця. Новае пакаленне" з Таццянай Гацура-Яварскай у галоўнай ролі. Паглядзіце!

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі