Вы тут

Праваабаронцу Марфу Рабкову будуць судзіць па 11 артыкулах крымінальнага кодэксу

Марфа Рабкова / spring96

Каардынатарка валанцёрскай службы праваабарончага цэнтру “Вясна” Марыя Рабкова паведаміла сваякам у лісце, што ёй прад'яўленыя канчатковыя абвінавачванні.

Праваабаронца піша, што яе будуць судзіць па 11 артыкулах Крымінальнага кодэкса. Ёй пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Раней у лістах блізкім яна распавядала, што ёй “паабяцалі” тэрмін “паміж Бабарыка і Калеснікавай”.

Рабкова знаходзіцца ў зняволенні больш за 14 месяцаў і адмаўляецца даваць паказанні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.