Праваабарончая інфармацыя ад "Вясны" прызнаная экстрэмісцкай

Праваабарончая інфармацыя ад "Вясны" прызнаная экстрэмісцкай

Інфармацыя ад праваабарончага цэнтра "Вясна" прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкай. Такое рашэнне вынес суд Чыгуначнага раёна Гомеля.

Пад забарону трапілі не толькі сацсеткі праваабарончага цэнтра, але і "іншыя рэсурсы" — без канкрэтыкі.

"Судом Чыгуначнага раёна Гомеля па матэрыялах абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Рэспублікі Беларусь інфармацыйная прадукцыя Telegram-канала "Вясна / Правы чалавека ў Беларусі" яе аналагаў сацыяльных сетках і іншых рэсурсах прызнана экстрэмісцкімі матэрыяламі", — гаворыцца ў паведамленні ГУБАЗіК.

Праваабаронцы "Вясны" збіраюць і пашыраюць інфармацыю пра рэпрэсіі ў Беларусі, становішча палітвязняў і г.д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі