Пратэстовец падпісаў яўку з павіннай, бо атрымліваў пагрозы на тэлефон

Суд Ленінскага раёна Мінска / Еўрарадыё

Суд Ленінскага раёна Мінска / Еўрарадыё

41-гадовага мінчука Віталя Станішэўскага за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах асудзілі на 1,5 года "хатняй хіміі" паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса, пішуць праваабаронцы.

Прысуд яму быў вынесены ў судзе Ленінскага раёна Мінска 18 ліпеня, але вядома пра яго стала толькі цяпер. Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна.

Паводле абвінавачання, у адзін з дзён верасня Станішэўскі прыехаў у гандлёвы цэнтр "Карона". Там ён пабачыў шмат людзей з сімволікай і далучыўся да іх. Абвінавачанні стандартныя: не падпарадкоўваўся патрабаванням міліцыі, выкрыкваў лозунгі, выходзіў на праезную частку. "Затым, стоячы на праезнай частцы паміж галоўпаштамтам і гасцініцай “Мінск” сфатаграфаваўся на свой тэлефон", — гаворыцца ў абвінавачанні.

На судзе Станішэўскі адпрэчыў усе дакументы падпісаныя падчас следства, у тым ліку яўку з павіннай. Ён заявіў, што падпісаў іх, бо хтосьці невядомы дасылаў яму на мабільнік паведамленні і пагражаў паведаміць міліцыі пра яго ўдзел у пратэстах. А фотаздымак, як зазначыў мужчына, быў зроблены на тратуары.

Суд таксама выключыў з абвінавачвання ўказанне аб прычыненні “Мінскаўтатрансу” матэрыяльнай шкоды на суму 5839 рублёў 65 капеек.

Акрамя абмежавання волі Станішэўскі пакараны яшчэ і тым, што ягонае прозвішча ўнесенае ў "экстрэмісцкі спіс".

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі