Пратасевіч стаў кіраўніком дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю

Кіраўніком дэлегацыі Еўрапарламента па сувязях з Беларуссю паўторна абраны польскі дэпутат Яцэк Пратасевіч. Яго намеснікамі сталі літоўскія дэпутаты Вальдэмар Тамашэўскі і Юстас Палецкіс. БелаПАН нагадвае, што ўпершыню Пратасевіч ачоліў дэлегацыю ў студзені 2008-га. Сёлета ў лютым прадстаўнікі дэлегацыі Еўрапарламента наведвалі Мінск, дзе сустракаліся з амбасадарамі краін ЕС, чыноўнікамі МЗС Беларусі і лідэрамі дэмакратычнай апазіцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі