Вы тут

Пратакол: "пад гучную музыку грукаў невядомым прадметам па крышцы рондаля"

Чаго толькі не здараецца ў Беларусі-2020... / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

На актывіста з Вілейкі Андрэя Кудзіка склалі адміністрацыйны пратакол за тое, што ён “пад гучна граючую музыку стукае невядомым прадметам па крышцы рондля”. Артыкул — "парушэнне правілаў карыстання жылым памяшканнем" (ч.1 арт 21.16 КаАП), паведамляе spring96.org.

Цікава, што пратакол быў складзены на падставе відэа, якое Кудзік нібыта размясціў у Telegram на канале “Вілейка для жыцця”.

На 22 ліпеня актывіста зноў выклікаюць у аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Магчыма, будзе складзены новы пратакол.

Пратакол / spring96.org

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.