Прасталупаў: Кошты на кватэры ў Мінску не зменяцца да пачатку верасня

Зрухаў на жыллёвым рынку ў Мінску не будзе да верасня. Пра гэта Еўрарадыё распавёў дырэктар ТАА "Нерухомасць" Мікалай Прасталупаў.
У недзяржаўных забудоўшчыкаў цана вар'іруецца ад 1000 долараў за квадратны метр на першасным рынку да 1300 долараў на другасным. Калі вы купляеце аднапакаёўку на 45 метраў у доме, які толькі пачынае будавацца, то гэта будзе вам каштаваць ад 45 тысяч долараў.

Кошты на кватэры дзяржаўных забудоўшчыкаў для чарговага будаўніцтва на парадак менш. Напрыклад, у "Мапіда" метр будзе каштаваць ад 550 да 700 долараў. Істотных зменаў на рынку жылля не будзе да верасня, кажа Мікалай Прасталупаў.

Мікалай Прасталупаў:
"Мы чакаем заканчэння жніўня. Зараз у нас штыль. Да верасня будзем жыць пры тых жа ўмовах, што і зараз. Нічога сур'ёзнага не адбудзецца. А потым з'явіцца народ з адпачынкаў, пачнуцца рухі ў эканоміцы, звычайна да гэтага часу прымаюцца якія-небудзь нарматыўныя акты, якія паварочваюць рынак то ў адзін бок, то ў другі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі