Прарасійскія мітынгоўцы захапілі Данецкую абласную пракуратуру

Каля тысячы прарасійскіх актывістаў выламалі дзверы і захапілі будынак. Яны збіраліся на пікет з патрабаваннем неадкладна вызваліць самаабвешчанага губернатара вобласці Паўла Губарава.



Удзельнікам мітынгу прапанавалі выбраць ініцыятыўную групу для перамоваў з кіраўніцтвам пракуратуры, пасля чаго яны пачалі штурмаваць будынак. Першая спроба прарыву адбылася пасля таго, як да мітынгоўцаў выйшаў пракурор Данецкай вобласці Мікола Франтоўскі. Ён запрасіў для перамоваў 10 чалавек.



Натоўп таксама спрабаваў уварвацца ў будынак — завязалася бойкай з міліцыяй. Але сутычкі былі спыненыя арганізатарамі пікету. Яны заклікалі пратэстоўцаў не біць міліцыю, а зрабіць калідор, каб у пракуратуру змаглі зайсці прадстаўнікі актывістаў і журналісты, у тым ліку прадстаўнікі расійскіх СМІ.



Пасля гэтага была зробленая другая спроба штурму, якая выявілася “паспяховай”, інфармуе “Украінская праўда”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі