Вы тут

Прапагандыстка з СТБ Арцюх трапіла ў ўкраінскую базу "Міратворац"

Юлія Арцюх ў эфіры СТБ / youtube.com​

Журналістку тэлеканала СТБ Юлію Арцюх ўнеслі ў ўкраінскую базу "Міратворац". Гэта сайт, на якім публікуюцца дадзеныя людзей, якія лічацца ворагамі Украіны.

Арцюх абвінавачваюць у антыўкраінскай прапагандзе і ўдзеле ў мерапрыемствах супраць Украіны.

"Супрацоўнік прарасейскага прапагандысцкага тэлеканала СТБ, па сумяшчальніцтве выконвае ролі шматдзетнай маці і жонкі афіцэра", – напісана ў апісанні на сайце.

Верагодна, адной з прычын такога рашэння стаў нядаўні тэлесюжэт, у якой Арцюх распавядала, што ўкраінцы "лазяць па сметніках у пошуках ежы". А ў гэты час прэзідэнт Украіны-Зяленскі, сядзіць у раскошным кабінеце і "пілуе стрымчыкі". Як вяшчала прапагандыстка, гэта з'яўляецца "асноўнай функцыяй" кіраўніка дзяржавы на дадзены момант.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.