Вы тут

Прапаганда і маніпуляцыі – як супрацьстаяць гібрыднай агрэсіі? (відэа)

Фота з архіва

Развіццё тэхналогій зрабіла прапаганду і кібертэрарызм ледзь не галоўнай пагрозай для дзяржаўнага суверэнітэту. Такую гібрыдную агрэсію апошнім часам актыўна прымяняюць вялікія дзяржавы супраць краін-суседзяў для ўзмацнення на іх свайго ўплыву.

Наколькі актуальная небяспека такой інфармацыйнай агрэсіі для краін постсавецкай прасторы? З усходу ці з захаду найперш сыходзіць гэтая пагроза для нашых краін? Якія мэты пераследуюцца такімі краінамі-агрэсарамі? Ці можна лічыць расійскія СМІ зброяй у гэтай нябачнай вайне? Як супрацьстаяць атакам замежных прапагандыстаў?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвалі дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда і супрацоўнік Армянскага інстытута міжнародных адносінаў і бяспекі Рубэн Меграбян.

У эфіры Еўрарадыё Яўген Магда і Рубэн Меграбян.

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіру ніжэй.