Вы тут

Прамежкавыя вынікі выбарчай кампаніі: 24 палітвязні і больш за 700 затрыманых

АМАП на беларускіх вуліцах улетку 2020 года / Еўрарадыё

Міжнародныя арганізацыі заклікаюць улады Беларусі спыніць рэпрэсіі ды правесці справядлівыя выбары. Пра гэта гаворыцца ў прамежкавай справаздачы па назіранні за выбарчай кампаніяй, якую вядуць РПГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" і праваабарончы цэнтр "Вясна" (ліквідаваны ўладамі). Арганізацыі аб'ядналіся ў рамках кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

За час выбарчай кампаніі колькасць палітвязняў у краіне дасягнула 24 чалавек. За гэты ж час як мінімум 703 чалавекі былі затрыманыя. 129 з іх былі асуджаныя на адміністрацыйны арышт і 252 — аштрафаваныя.

Умовы выбарчай кампаніі, на думку праваабаронцаў, не адпавядаюць міжнародным стандартам правядзення справядлівых, дэмакратычных выбараў, заснаваных на прынцыпах роўнай канкурэнтнай палітычнай барацьбы.

Пры гэтым праваабаронцы адзначаюць, што кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка фактычна пачаў ужо агітацыйную кампанію. Пры гэтым актыўна выкарыстоўваюцца дзяржаўныя СМІ, а таксама рэсурс выканаўчаай “вертыкалі”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.