Пракуратура не называе прычыны смерці нямецкага пілота пад Мінскам

Сваякам нямецкага пілота Гюнтэра Цымера, які разбіўся пад Мінскам, выдалі медычнае пасведчанне пра яго смерць. З ім азнаёміліся таксама прадстаўнікі Беларускай вайсковай пракуратуры і нямецкай амбасады. У дакуменце называюцца прычыны смерці Цымера, аднак абвяшчаць іх у Беларускай вайсковай пракуратуры адмаўляюцца, пакуль не скончыцца расследаванне. Як інфармуе БелаПАН, нямецкая амбасада адмовілася паведаміць, ці крэміравалі загінулага пілота і ці адпраўлена яго цела ў Нямеччыну.

Нагадаем, Цымер разбіўся 8 жніўня на аэрадроме Баравая пад Мінскам падчас адкрытага Кубка СНД па верталётным спорце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі