Пракуратура Гродзенскай вобласці раскрыла замоўленае забойства
Следчым аддзелам пракуратуры Гродзенскай вобласці прад'яўлена абвінавачванне арганізатару і выканаўцам замоўленага забойства, здзейсненага ў верасні 2006 года. Крымінальная справа па ч. 2 арт. 139 (забойства) КК было ўзбуджанае ў лютым 2008 года.
Як паведамілі ў Генеральнай пракуратуры, падчас расследаванняў устаноўлена, што жыхарка адной з вёсак Лідскага раёна ў жніўні 2006 года, жадаючы смерці свайму сужыцелю, схіліла дваіх знаёмых да яго забойства за ўзнагароду ў памеры 3.500 долараў ЗША.
У верасні 2006 года ў адпаведнасці з раней распрацаваным планам яна ўначы правяла суўдзельнікаў у хату, дзе ўручыла аднаму з іх кухонны нож, якім той стукнуў пацярпелага ў грудзі, а другі суўдзельнік зрабіў стрэл у галаву з загадзя падрыхтаванага пісталета.
Труп забітага вывезлі ў лес і закапалі. Сваякам забітага і суседзям жанчына сказала, што ён з'ехаў працаваць у Расію. Абумоўленую суму грошай яна перадала выканаўцам забойства.
Пры праверцы паказанняў абвінавачваных быў знойдзены труп забітага.
Выканаўцам злачынства прад'яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні забойства групай асоб, па найманні і з карыслівых матываў, а жанчыне — у арганізацыі гэтага забойства.
У дачыненні ўсіх траіх абраная мера спынення ў выглядзе зняволення пад варту.
БелаПАН