Пракаповіч: Забарона на валютныя крэдыты насельніцтву ўведзеная назаўжды

Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч заявіў, што забарона на крэдытаванне насельніцтва ў валюце ўведзеная раз і назаўжды. "Я упэўнены, што прынятае рашэнне будзе дзейнічаць раз і назаўжды", — перадае "Інтэрфакс" словы галоўнага банкіра Беларусі. Раней Нацбанк называў гэтае рашэнне часовым — да 1 студзеня 2011 года.

Па словах Пятра Пракаповіча, калі насельніцтва вельмі захоча атрымліваць валютныя крэдыты, то гэтае пытанне будзе разглядацца. Аднак ён упэўнены, што звыкнуцца і будуць ведаць, што насельніцтва крэдытуецца толькі ў нацыянальнай валюце.

Пракаповіч падкрэсліў, што забарона на крэдытаванне фізічных асоб у валюце ўведзеная ў мэтах дэдаларызацыі эканомікі, што абумоўлена небяспекай высокай залежнасці ад ваганняў долара ЗША ды іншых рэзервовых валют.

Па ягоных словах, стратэгічнай мэтай Нацбанку ў бліжэйшыя 2-3 гады з'яўляецца абсалютная мінімізацыя выкарыстання замежных валют унутры краіны.  Патрэба ў валюце, на думку банкіра, павінна ўзнікаць толькі ў выпадку выезду грамадзян Беларусі за межы краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі