Праект зменаў у выбарчае заканадаўства да дэпутатаў пакуль не дайшоў

На мінулым тыдні стала вядома, што Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў рыхтуе законапраект аб зменах у выбарчым заканадаўстве краіны. Планавалася, што ў хуткім часе змены будуць разгледжаны Палатай прадстаўнікоў. Але пакуль законапраект не ўнесены у парадак дня беларускіх
парламентарыяў, распавялі Еўрарадыё у Сакратарыяце Палаты прадстаўнікоў.

Сакратарыят Палаты прадстаўнікоў:
“Ведаеце, не ўнесеныя (у парадак дня
- Еўрарадыё) у палаце іх няма, няма такіх зменаў. Пакуль не магу
сказаць калі будуць унесеныя”.

Змены ў айчынным заканадаўстве прадыктаваныя рэкамендацыямі працоўнай
групы АБСЕ і з’яўляюцца адной з абавязковых умоваў, выстаўленых
Бруселем афіцыйнаму Мінску. Найперш еўрапейцы настойваюць на спрашчэнні
і дэмакратызацыі працэдур назірання за выбарамі і датэрміновага
галасавання.

Фота: БАЖ