Правабаронцы: у чэрвені за пратэсты асудзілі не менш за 86 чалавек

Правабаронцы: у чэрвені за пратэсты асудзілі не менш за 86 чалавек

У чэрвені за пратэсты 2020 года ў Беларусі асудзілі не менш за 86 чалавек. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы па выніках маніторынгу палітычна матываваных крымінальных спраў.

Агулам за адзін месяц беларусам прысудзілі 109 гадоў і 4 месяцы зняволення, 53 гады і 6 месяцаў "хіміі", 73 гады і 6 месяцаў "хатняй хіміі", 3 месяцы арышту, 3 200 рублёў штрафу ў якасці асноўнага і 27 520 рублёў ў якасці дадатковага пакарання. Дваіх чалавек суды адправілі на лячэнне ў псіхіятрычныя стацыянары.

Суадносіны асуджаных мужчын і жанчын — 60,46% і 39,54% адпаведна.

"Пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі, яе абмежаваннем у выглядзе "хіміі", "хатняй хіміі", прымусовымі мерамі бяспекі і лячэння ў псіхіятрычным стацыянары суды ўжывалі ў 98,87% выпадках асуджэння фігурантаў "пратэсных" спраў у чэрвені", — канстатуюць беларускую рэальнасць праваабаронцы.

Па стане на 6 ліпеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1227 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі