Пра ядзерную праграму Ірана спяюць на "Еўрабачанні"

Арганізатары "Еўрабачання-2007" вырашылі дазволіць прымаць удзел у конкурсе песні "Push the Button" ізраільскага гурта Teapacks.
Нагадаю, што тыдні два таму паведамлялася, што арганізатары збіраюцца выключыць гэтую песню з конкурсу, таму што ў ёй, нібыта, закладзены палітычны пасыл.

Тэкст трэка "Націсні на кнопку" закранае ядзерную праграму Ірана, якая, на думку большасці ізраільцян, з’яўляецца асноўнай пагрозай іх бяспекі.

Цяпер арганізатары заявілі, што ўсе песні цалкам адпавядаюць правілам конкурсу і ніводная з іх не будзе выключана ці заменена для ўдзелу ў конкурсе. Але ў той жа момант яны адмовіліся каментаваць трэкі якіх бы там ні было канкрэтных канкурсантаў.

Дадам, што чарговы конкурс "Еўрабачанне" адбудзецца ў Хельсінкі ў траўні 2007 года.

Фота — www.lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі