Пра поспехі, расчараванні, скандалы і вынікі года — эфір з Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская і Зміцер Лукашук / скрыншот з відэа

Святлана Ціханоўская і Зміцер Лукашук / скрыншот з відэа

Насуперак няспыннаму пераследу з боку лукашэнкаўскага рэжыму, дэмакратычныя сілы працягваюць рабіць усё магчымае, каб супрацьстаяць тым праблемам, з якімі мы ўсе сутыкнуліся. 2023 год, які ўжо адыходзіць, дадаў праблем як беларусам унутры Беларусі, так і тым, хто быў вымушаны пакінуць радзіму. Тым не менш, зроблена дэмсіламі таксама нямала. Паспрабуем ацаніць са Святланай Ціханоўскай, з чым мы ў выніку прыходзім да заканчэння гэтага года.

Чым адметны быў 2023 год для дэмакратычных сіл — якія поспехі, дасягненні, правалы і страты варта адзначыць? Ці атрымалася наладзіць стасункі з палком імя Каліноўскага, як яна ацэньвае сітуацыю ў Каардынацыйнай радзе і “разборкі” паміж былымі калегамі па BYPOL? Ці ёсць у дэмсіл інструменты для вызвалення палітвязняў і хто сёння галоўны вораг Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі