Пра пастаўкі расійскай нафты дамовіліся толькі на першы квартал 2014 года

У снежні Мінск і Масква разлічваюць падпісаць баланс на ўвесь 2014 год. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сёння ў Маскве пасля перамоваў са сваім расійскім калегам Дзмітрыем Мядзведзевым, перадае БелаПАН. Па словах Мясніковіча, Беларусь просіць 23 мільёны тон нафты, расійскія калегі кажуць пра 21 мільён тон.



У сваю чаргу, Мядзведзеў заявіў, што расійскаму боку неабходная празрыстасць сітуацыі з пастаўленымі Беларусі нафтапрадуктамі. "Важна, каб на гэтым рынку не было злоўжыванняў. Заўсёды ёсць пэўныя людзі, якія жадаюць зарабіць дадатковыя грошы за кошт маніпулявання тымі ці іншымі правіламі. Такім людзям трэба біць па руках, і пра гэта мы з беларускімі партнёрамі таксама дамовіліся", — заявіў кіраўнік расійскага ўрада.



Дарэчы, напярэдадні 2013 года Расія адмовілася падпісваць з Беларуссю гадавы баланс паставак, баючыся, што Мінск адновіць шэры экспарт растваральнікаў. Сёлета пастаўкі нафты ажыццяўляюцца ў рамках графікаў, якія зацвярджаюцца штоквартальна.



Фота — БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі