Пра ліст Пазняка, палівязняў, літвінізм і нейтральны Кітай — эфір з Турарбекавай

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Пагроза закрыцця самых папулярных сярод беларусаў межаў — з Польшчай і Літвой (а таксама Латвіяй) разам з прысутнасцю наймітаў “Вагнера” на тэрыторыі Беларусі застаюцца самымі  актуальнымі тэмамі для абмеркавання ўжо не адзін тыдзень. Сюды ж пачалі дадавацца правакацыі расійскіх прыхадняў ля межаў Польшчы і Літвы. І хоць пазней яны аказаліся фэйкамі, а вагнераўцы займелі тытул “фаташоп-войскаў”, непрыемныя ўражанні засталіся. Як і пасля змены стаўлення да беларусаў у Літве з прыязнага на падазронае.

Пра што сведчыць адсутнасць рэакцыі на прапанову Пазняка абмяняць палонных беларусаў-наймітаў на палітвязняў? Ці сапраўды Польшча, Літва і Латвія пойдуць на поўнае закрыццё межаў з Беларуссю, чаму найперш размова ідзе пра пасажырскія перавозкі і як гэта дапаможа пералічаным краінам абараніць свае інтарэсы і бяспеку? Якія могуць быць наступствы візіту кітайскага міністра абароны ў Беларусь? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі