Пра хусітаў, лукашыстаў, Тайвань, Давос і перамовы з Пуціным — эфір

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Колькасць канфліктаў у свеце павялічваецца. І з’яўляюцца новыя рызыкі і выклікі. І гэта ўжо не пра ХАМАС і Ізраіль, а пра пачатак актыўнага супрацьдзеяння атакам хусітаў ваенных ЗША і Вялікабрытаніі. З ішага боку ў Тайвані перамог на прэзідэнцкіх выбарах кандыдат, які вельмі не даспадобы Кітаю, што можа таксама накаліць абстаноўку ў тым рэгіёне яшчэ больш. А яшчэ набліжаюцца выбары ў Еўрапарламент, рост у Еўропе папулярнасці правых партый і левых настрояў у грамадстве… Усё гэта адцягвае ўвагу свету ад вайны ва Украіне і злачынстваў лукашэнкаўскага рэжыма.

Што і хто стаіць за хусітамі і адкуль у іх смеласць канфліктаваць з ЗША? Да якіх наступстваў мгуць прывесці вынікі выбараў у Тайвані, у тым ліку ў нашым рэгіёне? Да чаго можа прывесці рост у Еўропе папулярнасці правых партый і як гэта паўплывае на стаўленне да вайны ва Украіне і да рэжыму Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі