Пра канферэнцыю ў Варшаве і “паход” на Польшчу “вагнераў”— эфір з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

На выходных дзве канферэнцыі прыцягнулі ўвагу і актыўна абмяркоўваліся ў беларускім інфармацыйным полі і асяродку. Адна праходзіла ў Саудаўскай Аравіі і тычылася вайны ва Украіны, але закранала і Беларусь, хоць і не наўпрост. Другая прайшла ў Варшаве і была арганізаваная беларусамі з мэтай вырашыць, як нам далей рухацца ў бок Новай Беларусі. Напярэдадні ж “вагнераўцы”, якія знайшлі прытулак у Беларусі, “палохалі” Польшчу, якая ў адказ дэманстравала гатоўнасць іх сустрэць. І даць адэкватны адказ у тым ліку беларускаму рэжыму…

Якія высновы можна зрабіць з абедзвюх згаданых канферэнцый і як яны ўплываюць на будучыню беларускага грамадства? Ці пойдуць суседзі Беларусі на поўнае закрыццё межаў і якія пагрозы ў такім дзеянні да шараговых беларусаў? Пра што сведчаць дзеянні і паводзіны “вагнераўцаў” на тэрыторыі Беларусі і ці сыдуць найміты з Беларусі ў Нігер? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі