Пра Blur здымуць дакументальны фільм

Брытанскія рокеры Blur (Блюр), якія ўз’ядналіся пасля шасцігадовага перапынку, стануць героямі поўнаметражнага дакументальнага фільма.
У карціне будзе адлюстраваная няпростая гісторыя адных з самых яркіх зорак брытпопу — пачынаючы з іх першых крокаў да славы і да супярэчнасцяў, якія вымусілі музыкаў распусціць гурт, перадае @Music.

Нагадаем, Blur уз’ядналіся ў арыгінальным складзе ў снежні мінулага года. Цяпер музыкі рыхтуюцца да рэуніон-тура.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі