Пра ахову, дзяцей і ўльтыматум. Асноўныя цытаты з вялікага інтэрв'ю Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская падчас інтэрв'ю праекту "А пагаварыць?" расійскай журналісткі Ірыны Шыхман
Святлана Ціханоўская падчас інтэрв'ю праекту "А пагаварыць?" расійскай журналісткі Ірыны Шыхман

Экс-кандыдатка ў прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская дала вялікае інтэрв'ю праекту "А пагаварыць?" расійскай журналісткі Ірыны Шыхман. Еўрарадыё выбрала самае цікавае з паўтарагадзіннай гутаркі.

Пра ахову

З Ціханоўскай на інтэрв'ю прыйшла ахова. Журналістка Шыхман у пачатку размовы прызналася, што асцерагаецца адкрыць бутэльку з вадой з-за мер бяспекі.

Да аховы я прывыкла, да вады... ды неяк такіх пытанняў не ўзнікала. [ ... ] Не піць ваду, якая наліта. Ведаеце, гэта адгалоскі, напэўна, нядаўняй гісторыі [з атручваннем расійскага палітыка Аляксея Навальнага. — Еўрарадыё]. Мне Літва дружалюбна дала такую магчымасць — хадзіць з аховай. Гэта быў іх добры жэст.

Пра міждзяржаўны вышук

— [Для мяне гэта] нічога не значыць. Бо правасуддзя няма ў Беларусі, артыкулы лепяць усім запар. "Быў бы чалавек, а артыкул знойдзецца" — гэта як ніколі актуальна для Беларусі.

Пра дзяцей і тое, ці ведаюць яны, што адбываецца

— Я жыву з дзеткамі, яны ўжо ходзяць у школу, я гляджу за імі. Для гэтага даводзіцца рана ўставаць, вазіць іх. Мне трэба працаваць, я адна ў іх засталася. Дадому хочуць вельмі, асабліва малодшая дачка. І малодшая дачка пытаецца кожны вечар: я хачу да таты, дзе мой тата? Я кажу, што тата ў камандзіроўках.

Ціханоўская мяркуе, што 10-гадовы сын разумее тое, што адбываецца.

— Мы з ім пра гэта не гаворым, але думаю, што мая "казка" пра камандзіроўку яму ўжо "не каціць", скажам так. У яго ёсць доступ да "Ютубу", ён ведае, што адбываецца. Ён часам ужо замест мяне сястру супакойвае: "Тата хутка прыедзе, не хвалюйся". Калі ім у школе далі заданне напісаць сачыненне пра Беларусь, ён напісаў пра тое, што ў нас на самой справе адбываецца — яго вачыма. Мы ніколі з ім не абмяркоўвалі, для яго тата таксама быў заўсёды ў камандзіроўцы. Я думала, што ён усё гэта крыху не разумее, але, аказваецца, усё разумее.

Об охране, детях и ультиматуме. Основные цитаты из большого интервью Тихановской
Святлана Ціханоўская падчас інтэрв'ю праекту "А пагаварыць?" расійскай журналісткі Ірыны Шыхман

Знаходжанне ў Літве Ціханоўская дзецям тлумачыць так: 

"Мама ў Літве, таму што ў нас у краіне каранавірус і мы адтуль з'ехалі, каб не захварэць. Ну, такая часткова таксама гісторыя для малодшай дачкі, чаму мы ў садок не ходзім да сябровак".

Пра размову з мужам і "круглы стол" у СІЗА

— Села з тэлефонам і папрасіла, каб запісвалі. Таму што я на нервах, я потым забываюся, што я толькі што казала, каб зафіксаваць гэта, пераслухаць і яго голас, таму што ўспрыняцце змяняецца, калі ты ў такім стане размаўляеш.

Званок быў нечаканы:

— Якраз быў жаночы марш у Вільні, да якога мы далучыліся. І мне тэлефануюць сябры, кажуць, што толькі што тэлефанаваў Сяргей і прасіў нумар літоўскі.

Пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з палітвязнямі: “Сяргей нічога не ведаў [куды едзе. — Еўрарадыё]".

— Калі б я была на яго месцы і ведала, што цяпер будзе сустрэча з прэзідэнтам... напэўна, таксама пайшла б. Паслухаць, што кажа.

На пытанне пра тое, ці не зневажальная такая сустрэча, Ціханоўская адказала так: "Для яго [Лукашэнкі. — Еўрарадыё] — зневажальная. Для зняволеных — не, яны ж паднявольныя".

Пра тое, чаму пратэсты адбываюцца менавіта зараз

— Па-першае, улада згубіла Інтэрнэт. Яны засталіся ў 90-х, 2000-х, дзе цэнтральнае тэлебачанне фармуе парадак дня. А тут з'явіўся Інтэрнэт — і яны не заўважылі.

Потым прыйшоў COVID-19, калі беларусы ўбачылі, што не значаць нічога для ўрада, калі трэба было аб'ядноўвацца і дапамагаць лекарам, менавіта з боку кіраўніцтва на іх проста махнулі рукой, кінулі на барыкады і ніякай дапамогі не прапанавалі. І людзі самі пачалі дапамагаць лекарам.

Об охране, детях и ультиматуме. Основные цитаты из большого интервью Тихановской
Святлана Ціханоўская падчас інтэрв'ю праекту "А пагаварыць?" расійскай журналісткі Ірыны Шыхман

— Далей — выбары, калі ён пачаў аднаго за адным кандыдатаў выдаляць з гэтай гонкі. Ініцыятывы, якія пачалі з'яўляцца па падліку. Мне здаецца, тады ён [Лукашэнка. — Еўрарадыё] нават не разумеў, што такое можа быць. Ён настолькі не разумеў, чым дыхае яго народ, чым жывуць беларусы... На той момант яго народ, я ўжо так сказала. Я больш чым упэўненая, што для яго гэта таксама было шокам, што здарылася.

Пра размову ў ЦВК, пасля якой з'ехала ў Літву

— Я магла б штосьці расказаць, а штосьці — не магла б. Дык вось, каб не вырываць кавалкамі... не буду казаць нічога. Я распавяду гэтую гісторыю калісьці ад пачатку да канца, усю цалкам.

Пра "Народны Ультыматум"

— Я ўсяго толькі агучыла тое, чаго просіць народ, чаго просяць беларускія людзі. Я і так занадта доўга згладжвала, разумееце? Гэта быў пасыл ад людзей: давай-ка ўжо дэдлайн. А што не атрымаецца? Усё атрымаецца. Я ведаю, што беларусы хочуць гэтага гэтак жа, як і мы. Мы змагаемся.

У адказ на пытанне аб тым, чаму Ціханоўская ўпэўненая, што цяпер забастоўка атрымаецца, хоць яе не ўдалося паўнавартасна арганізаваць у жніўні, яна адказала: "Тады гэта ўсё было стыхійна".

— А зараз час быў у людзей арганізавацца. Нам не бачныя нейкія працэсы, а яны ідуць унутры прадпрыемстваў... А я не ўпэўненая [што прадпрыемствы стануць. — Еўрарадыё], я веру.

 Палітык дадала, што "як бы там ні пайшло, мы будзем працягваць змагацца".

Об охране, детях и ультиматуме. Основные цитаты из большого интервью Тихановской
Святлана Ціханоўская падчас інтэрв'ю праекту "А пагаварыць?" расійскай журналісткі Ірыны Шыхман

Пра "безвыніковасць" пратэстаў

— Вы думаеце, калі б мы не выходзілі на пратэсты, Лукашэнка паехаў бы ў СІЗА? Калі б мы не выходзілі на пратэсты, не было б расколу ў тым жа АМАПе? А ён ёсць, гэтага проста не відаць, столькі сілавікоў кожны дзень звяртаюцца ў ініцыятывы рэлакацыі.

...Вядома, немагчыма мірным пратэстам скінуць урад, які 26 гадоў выбудоўваўся. Там проста такая вертыкаль, што ніводнага лішняга чалавека няма. І там нават раскол ёсць.

Што будзе, калі мітынгі скончацца

— Я не бачу такога зыходу падзей, што нічога не адбываецца і мітынгі "рассмакталіся". Не, так не здарыцца. Вы разумееце, не можа быць, што "ах вось, ультыматум на яго не падзейнічаў, таму ўсё, хлопцы, баста, разыходзімся па дамах".

Далей, змагаемся далей. У многіх народаў гэта шмат часу займала. Мы проста да таго: ультыматум для людзей, вы ў гэты час для сябе вырашыце, вы з людзьмі ці пры гэтым крывавым рэжыме. Вырашыце для сябе, вы гатовыя далей жыць у такіх умовах, як быдла? […]

Гэта ўльтыматум для кожнага чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі