Пра Адэлаіду, экстрэмізм, літаратуру, тэатр і вайну — эфір з Бахарэвічам

Альгерд Бахарэвіч / Еўрарадыё
Альгерд Бахарэвіч / Еўрарадыё

І ў далёкай Аўстраліі, як вынікае, ведаюць не толькі пра Беларусь, але і пра тое, што ў нас ёсць выбітныя літаратары, творчасць якіх вартая сусветнай увагі. Менавіта таму сёлета на International Writer's Week, які ладзяць у Адэлаідзе, былі запрошаныя Юлія Цімафеева і Альгерд Бахарэвіч. Паралельна з фэстам у Аўстраліі прайшлі паказы спектаклю “Сабакі Еўропы”, а ў Беларусі лукашысты з ГУБАЗіК рыхтавалі прызнанне чарговай кнігі Бахарэвіча “экстрэмісцкай”…

Чым адметны літаратурны фэст у Аўстраліі і што там ведаюць пра Беларусь літаратурную? “Сабакі Еўропы” на аўстралійскай тэатральнай сцэне — як гэта выглядала і якой была рэакцыя мясцовай публікі? Ці стала нечаканасцю прызнанне “Апошняй кнігі пана А.” экстрэмісцкай і што чакае беларускую літаратуру пад ціскам рэпрэсій? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае пісьменнік Альгерд Бахарэвіч.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі