Польскія памежнікі арыштавалі беларуса, якога дзесяць гадоў шукалі ў Еўропе

Кузніца / newgrodno.by
Кузніца / newgrodno.by

На пункце пропуску ў Кузніцы (Польшча) затрыманы 40-гадовы беларус, які дзесяць гадоў быў у міжнародным вышуку. Яго прыцягнулі да адказнасці за шматлікія рабаванні ў Германіі з ужываннем агнястрэльнай зброі.

Мужчына паспрабаваў ўехаць у Польшчу 17 лютага. Падчас праверкі высветлілася, што беларус у вышуку згодна Еўрапейскаму ордэру на арышт. Ён быў уключаны ў еўрапейскія базы асоб, якіх шукаюць з 2011 года за злачынствы, учыненыя ў 2009-2010 гадах.

Беларусу прыпісваюць удзел у 5 нападах на банкі ў Германіі. Паводле мясцовага заканадаўства, яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Пасля высвятлення асобы затрыманага перадалі супрацоўнікам паліцыі ў Сакулку, паведамляе hrodna.life. Далей разбірацца па гэтай справе будзе пракуратура ў Беластоку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі