Польскія хіп-хоп фрыстайлісты правядуць акцыю салідарнасці з Беларуссю

Акцыя салідарнасці з Беларуссю адбудзецца ў Варшаве ў сераду, 16 красавіка. Найбольш папулярныя польскія хіп-хоп фрыстайлісты пакажуць сваё майстэрства для беларусаў.
Імпрэза пачнецца а 19-й гадзіне ў клубе «Obiekt Znaleziony». Выступяць найярчэйшыя зоркі польскай фрыстайлавай сцэны: Pan Duze Pe, Procente, WSZ, Muflon і іншыя.

Гэтым разам, замест класічнай бойкі словамі, адбудзецца здарэнне, якое можна акрэсліць як «дэмакратычны фрыстайл». Артысты ў сваіх тэкстах будуць закранаць тэмы вольнасці, свабоды слова і дэмакратыі.

"Лідэры беларускіх моладзевых арганізацыяў звяртаюцца з тым, каб 16 красавіка ва ўсіх краінах адбыўся дзень салідарнасці з Беларуссю. Гэтая імпрэза - гэта наш адказ на іх зварот", - кажа Ян Вісьнеўскі з ініцыятывы "Вольная Беларусь" - таварыства, якое арганізуе імпрэзу.

Фінал імпрэзы адбудзецца на плошчы Пілсудскага, дзе ўсе ўдзельнікі канцэрту, у знак салідарнасці з Беларуссю, выпусцяць у неба сотні бел-чырвона-белых балонікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі