Польскіх вайскоўцаў, расстраляных НКВД, пасмяротна павысяць па службе

Усе польскія вайскоўцы, расстраляныя НКВД у Катыні, Харкаве і Медным, будуць пасмяротна павышаныя па службе.

Такое рашэнне прыняло Міністэрства нацыянальнай бяспекі Польшчы. Гэта датычыць амаль 15 тысяч чалавек. Як будзе арганізавана сама працэдура, пакуль невядома, паведамляе “Эхо Москвы”.

Нагадаем, 17 верасня прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі наведае Катынь на Смаленшчыне, месца масавых расстрэлаў энкавэдзістамі польскіх афіцэраў.

У Катыні загінулі ад рук катаў з НКВД не толькі палякі, але і тысячы беларусаў, якія служылі ў польскім войску. Аднак кіраўнікі нашай краіны мемарыяльны комплекс на Смаленшчыне не наведваюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі