Польскі Сейм мае намер заняць актыўную пазіцыю ў Еўрасаюзе па Беларусі

У Варшаве скончылася экстраная прэс-канферэнцыя з нагоды рэпрэсіяў у дачыненні да незалежных беларускіх журналістаў.
Дырэктар фінансаванага польскім урадам тэлеканалу "Белсат" Агнешка Рамашэўская заклікала Міністэрства Замежных Спраў Польшчы да актыўнай пазіцыі ў дачыненні да становішча незалежных журналістаў Беларусі.

Як паведамляе PAP, кіраўнік польскай парламенцкай камісіі па сувязях палякаў замежжа Марэк Бароўскі заклікаў урад заняць актыўную пазіцыю ў справе Беларусі на форуме Еўрасаюзу, каб дзеянні супраць падобнай практыкі былі больш выразнымі і эфэктыўнымі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі