Польшча ўводзіць бясплатныя візы для маладых беларусаў — да 25 гадоў

Польшча ўводзіць бясплатныя візы для маладых беларусаў — да 25 гадоў

Польшча вырашыла бясплатна выдаваць шэнгенскія візы для маладых беларусаў. Адпаведную пастанову аб увядзенні нулявой тарыфнай стаўкі за прыём і разгляд візавых анкет на атрыманне шэнгенскіх віз падпісаў міністр замежных спраў Польшчы,  паведаміў дарадца амбасады Польшчы ў Беларусі Аркадзіуш Клэмбек.

Такое рашэнне прынятае напярэдадні таго, як набудзе моц Пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму для грамадзян Беларусі. Згодна з новым Візавым кодэксам ЕС, грамадзяне нашай краіны павінны плаціць 80 еўра за атрыманне шэнгенскай візы. Калі пагадненне набудзе моц, віза патаннее да 35 еўра. Мяркуецца, што гэта адбудзецца ў чэрвені 2020 года. 

Гэта значыць, што некалькі месяцаў беларусам давядзецца плаціць за шэнгенскую візу 80 еўра. 

Ідучы насустрач беларусам, польскае МЗС вызваліла ад платы за шэнгенскія візы дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 год і моладзь ва ўзросце да 25 год, якая прымае ўдзел у семінарах, канферэнцыях, спартыўных, культурных або адукацыйных мерыпрыемствах, арганізаваных некамерцыйнымі арганізацыямі. 
Гэтая нулявая тарыфная стаўка консульскага збору дзейнічае толькі на тэрыторыі Беларусі да 31 снежня 2020 года. 

Пры гэтым пры паўторнай падачы анкеты на шэнгенскую або нацыянальную візу давядзецца плаціць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі