Польшча паабяцала да вечара аднавіць працу мытні ў поўным аб’ёме

Каб паскорыць працэс афармлення транспарту мытнікам дапамогуць памежнікі. А кіроўцаў, якія прастойваюць у чэргах, накормяць і забяспечаць усім неабходным.
Памежныя службы Польшчы атрымалі права на дапамогу мытнікам, каб паскорыць праверку транспарту на памежных пераходах. Пра гэта паведаміў віцэ-прэм’ер Польшчы Гжэгаж Схэтына.

“Сёння ўвечары мы можам разлічваць на 100% абслугоўвання на пераходах, а каб справіцца з заторамі фураў, патрэбныя 2-3 дні,” — сказаў ён. Віцэ-прэм'ера дадаў, што прадстаўнікі службы Грамадзянскай абароны будуць забяспечваць кіроўцаў ежай і палівам.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі