Польшча не прапускае грузавікі праз Казловічы — мытня Беларусі
![Фуры на пераходзе "Казловічы"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/kazloviczy-1007.jpg.webp?itok=VRrZM2E6)
Фуры на пераходзе "Казловічы" / Мытны камітэт
Польшча з 3:00 гадзін 10 ліпеня перастала прапускаць грузавыя транспартныя сродкі, якія ідуць з Беларусі праз пункт пропуску "Казловічы", заяўляе Мытны камітэт Беларусі.
У аўторак тут не было чаргі з грузавікоў, а за мінулую ноч іх колькасць вырасла да 600. Кіроўцы, якія перасякаюць беларуска-польскую мяжу, расказваюць, што палякі ўзмацнілі кантроль.
У Беларусь праз "Казловічы" транспарт ідзе, але значна больш павольна, чым звычайна.
Казловічы (з польскага боку Кукурыкі) быў апошнім адкрытым памежным пераходам, праз які прапускалі грузавы транспарт у Польшчу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.