Польшча і Літва заклікаюць ЕС жорстка адказаць на "гібрыдную пагрозу" Лукашэнкі

Польшча і Літва заклікаюць ЕС жорстка адказаць на "гібрыдную пагрозу" Лукашэнкі

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэуш Маравецкі і прэм'ер Літвы Інгрыда Шыманіце прынялі сумесную заяву з нагоды міграцыйнага крызісу, справакаванага ўладамі Беларусі. "Мы асуджаем выкарыстанне рэжымам Лукашэнкі незаконнай міграцыі ў якасці зброі, накіраванай на аказанне палітычнага ціску на ЕС і яго асобныя дзяржавы-члены, — гаворыцца ў ёй. — Гэта яшчэ раз дэманструе цынічны характар беларускага рэжыму і даказвае неабходнасць хуткага рэагавання і сумесных дзеянняў ЕС для вырашэння гэтай праблемы бяспекі".

У заяве таксама адзначаецца, што Літва, як і Польшча, "змагаецца з... гібрыднай пагрозай і робіць усё магчымае, каб захаваць цэласнасць ўсходняй мяжы ЕС". Прэм'еры звяртаюцца да кіраўнцтва Еўрасаюза за тэрміновай і "рэальнай падтрымкай" для вырашэння праблемы. Яны пакуль не бачаць ніякага паляпшэння сітуацыі "на ўсходняй мяжы ЕС".

Варшава і Вільня заклікаюць хутка і рашуча рэагаваць "на дзеянні беларускага рэжыму і ўсіх асоб, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі і садзейнічанні перакідцы нелегальных мігрантаў, у тым ліку шляхам пашырэння абмежавальных мер ЕС на беларускі рэжым".

Вядома, што 18 жніўня ў Бруселі збярэцца Савет ЕС па ўнутраных справах. Ён будзе абмяркоўваць сітуацыю з мігрантамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі