Польшча абсталёўвае на мяжы з Беларуссю электронны бар'ер

Мяжа Польшчы / twitter.com/Straz_Graniczna
Мяжа Польшчы / twitter.com/Straz_Graniczna

Польшча абсталёўвае на мяжы з Беларуссю электронны бар'ер.

"На гэтым тыдні завяршыліся работы па першым 21-кіламетровым участку электроннага бар'ера на мяжы. У бліжэйшыя дні мы атрымаем яшчэ некалькі ўчасткаў",паведамляе ў сацсетках прэс-служба польскіх памежнікаў.

Раней Польшча ўзвяла на мяжы з Беларуссю бетонны плот. На гэты крок палякі пайшлі пасля масавага патоку нелегальных мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі, які пайшоў праз Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі