Полацкую актывістку пачнуць судзіць 8 красавіка за ўдзел у "Маладым фронце"
Дзяўчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. Касю будуць судзіць у Полацкім судзе. Яна стала дзесятай актывісткай арганізацыі, якую прыцягнулі да крымінальнай адказнасці за ўдзел у незарэгістраванай ў Беларусі арганізацыі “Малады фронт”.
Летась у снежні Касю Салаўёву адлічылі з Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, дзе яна вучылася на настаўніцу англійскай мовы.
25 сакавіка яе затрымалі падчас разгону вулічнай акцыі ў Мінску і пакаралі арыштам на 5 сутак. Паколькі суд меў адбыцца 27 сакавіка, прызначылі новую дату – 8 красавіка. Суд пачнецца ў 10.30.
Радыё Свабода