Пол Макартні паказаў вокладку свайго новага альбома

Аднак гэтым разам слупкі і палоскі выкананыя ў люмінесцэнтных ружова-аранжавых тонах.

Выхад “New” запланаваны на 14 кастрычніка. У яго ўвойдуць 12 трэкаў. Праца над імі вялася ў некалькіх студыях Вялікабрытаніі і ЗША пад зоркім вокам ажно чатырох прадзюсараў: Марка Ронсана, Пола Эпварта, Ітана Джонса і Іля Марціна.

“New” стане першым арыгінальным альбомам сэра Пола за апошнія 6 гадоў.Нагадаем, летась музыка выдаў складанку кавер-версій рэтра-шлягераў “Kisses on the Bottom”.

Паводле music.com.ua

Фота: afisha.bigmir.ne

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі