П.Марцаў: У выпадку байкоту апазіцыя згубіць падтрымку і ЗША, і ЕС

У нядзелю Палітрада Аб'яднаных дэмакратычных сілаў з удзелам дэмакратычных кандыдатаў мусіць прыняць рашэнне аб далейшым удзеле ў выбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў. Будзе абмяркоўвацца і магчымасць арганізацыі байкоту.
Палітолаг Пётр Марцаў назваў абвяшчэнне апазіцыяй байкоту выбараў самагубствам:

"Гэта неканструктыўная і наагул непалітычная пазіцыя. Гэта - страусіная пазіцыя, і яна можа прывесці да таго, што яны канчаткова згубяць не толькі падтрымку ЗША, але і Еўрасаюза. Гэта проста самагубства".


Марцаў адзначыў, што байкот можа быць эфектыўны толькі тады, калі ўсе палітычныя сілы прымаюць адначасова рашэнне байкатаваць выбары. Але і гэтага недастаткова, бо, на яго думку, "патрэбныя пэўныя настроі ў грамадстве, калі народ сам у працэдуру выбараў не верыць".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі