Плывец Майкл Фэлпс заваяваў 8-ы залаты медаль Алімпіяды ў Пекіне

Амерыканскі плывец Майкл Фэлпс заваяваў восьмы залаты медаль пекінскай Алімпіяды. Гэтую ўзнагароду ён атрымаў у складзе эстафетнай каманды на дыстанцыі 4х100 метраў комплексным плаваннем.

Фэлпс пабіў рэкорд іншага амерыканца Марка Спітца, які на Алімпіядзе 1972 года ў Мюнхене выйграў сем залатых узнагарод. Сёлета Фэлпс быў лепшым на дыстанцыях 400 метраў комплексным плаваннем, 200 метраў вольным стылем, 200 метраў батэрфляем, 200 метраў комплексным плаваннем, 100 метраў батэрфляем, а таксама ў эстафетах 4х100 і 4х200 метраў вольным вольным стылем. Ва ўсіх заплывах акрамя стометроўкі батэрфляем Фэлпс паставіў сусветныя рэкорды.

Усяго за кар'еру 23-гадовы амерыканец выйграў 14 залатых алімпійскіх медалёў і з'яўляецца самым тытулаваным спартоўцам у гісторыі Алімпіяд.

Lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі