Вы тут

Плошча выстаўленых на арэнду офісаў у Мінску за год вырасла ўтрая

Спачатку прычыну крызісу шукалі ў сітуацыі з каранавірусам, пасля да яе дадалася палітычная "пандэмія" / pixabay.com

Плошча выстаўленых на арэнду офісаў у бізнес-цэнтрах Мінска за год вырасла ўтрая, піша тэлеграм-канал @lukanomika. Асабліва заўважны рост офісаў класа А (самых крутых), які пачаўся ўлетку 2020 года.

На гэты крызіс пачалі звяртаць увагу яшчэ летась. Спачатку яго прычыну шукалі ў сітуацыі з каранавірусам, пасля да яе дадалася палітычная "пандэмія". Як вядома, частка тых жа айцішнікаў з-за палітычнай сітуацыі ў нашай краіне з'ехала ў Літву, Латвію, Польшчу, Украіну.

Раней выказвалася меркаванне, што ў беларускай сталіцы на змену "рынка арэндадаўца" прыйдзе "рынак арандатара".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.