Платную вакцынацыю супраць грыпу А/H1N1 у Мінску плануюць пачаць у лютым

У Мінску платную вакцынацыю насельніцтва супраць пандэмічнага грыпу А/H1N1 плануецца пачаць у першай дэкадзе лютага. Пра гэта паведаміла галоўны эпідэміёлаг камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Аліна Кісялёва, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Чакаецца, што вакцына паступіць у паліклінікі горада ўжо на наступным тыдні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі