14 снежня расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін праводзіць вялікую прэс-канферэнцыю. Традыцыйна некаторыя журналісты з дапамогай яркіх плакатаў прыцягваюць да сябе ўвагу расійскага прэзідэнта, каб задаць яму пытанне. І гэта спрацоўвае. Сёння ўвагу кіраўніка Расіі прыцягнуў плакат з надпісам “Пуцін бабай”. Журналістка задала пытанне пра татарскую мову (у перакладзе з яе “бабай” — дзядуля). Пуцін заявіў, што людзям трэба забяспечыць магчымасць вывучаць родную мову.
На прэс-канферэнцыі Уладзімір Пуцін заявіў, што на прэзідэнцкіх выбарах 2018 года будзе самавылучэнцам.

Журналисты подготовились pic.twitter.com/twa3RHpgFi
— Лентач (@the_lentach) 14 декабря 2017 г.
