Placebo абвясцілі назву і дату выхаду новага альбома

Placebo абвясцілі назву і дату выхаду свайго наступнага лонгплэя. Рэліз пласцінкі пад назвай “Loud Like Love” намечаны на 16 верасня 2013 года. Пра гэта гурт паведаміў 21 траўня на сваім сайце.

Сёмы студыйнік Placebo будзе ўключаць 10 новых трэкаў, запісаных у Лондане ў мінулым годзе пры ўдзеле прадзюсара Адама Ноўбла (Adam Noble). Папярэдні паўнафарматны рэліз каманды “Battle For The Sun” датуецца 2009 годам.

“Loud Like Love” будзе даступны ў пяці розных фарматах, у тым ліку, на каляровых вінілавых дысках і ў выглядзе 3D-Super Deluxe Box Set. Папярэдне замовіць альбом можна будзе з 31 траўня тут.

Фота: placeboworld.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі