Піва ратуе ад абязводжвання лепш, чым вада

Даследчыкі з Універсітэта Гранады лічаць, што піць піва карысна для арганізма — асабліва пасля напружанай фізічнай актыўнасці. Іспанскія эксперты сцвярджаюць, што піва можа дапамагчы справіцца з абязводжваннем лепш за простую ваду, паведамляе сайт podrobnosti.ua.



У даследаванні прыняла ўдзел група студэнтаў. Іх папрасілі выконваць цяжкія фізічныя практыкаванні пры тэмпературы каля 40 градусаў Цэльсія. Пасля гэтага палове студэнтаў далечы паўлітра піва, а другой — столькі ж воды. І ў групе аматараў піва паказчык папаўнення вадкасці быў "крыху вышэйшым", чым у групе "непітушчых".



Прафесар Мануэль Гарсон, які ўзначальваў даследаванне, заявіў, што бурбалкі ў піве дапамагаюць лепш здаволіць смагу, а вугляводы ў напоі здольныя папоўніць спаленыя калорыі.



Фота — moepivo.narod.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі