Пінскія вернікі здзейснілі пілігрымку ў Лагішын (фота)

Вандроўку да іконы Маці Божай Лагішынскай здзейснілі пінскія пілігрымы. Каля сотні вернікаў, пераважна маладых людзей, на чале з пробашчам пінскай каталіцкай парафіі пешшу прайшлі 30 кіламетраў да Лагішына.
Цудоўны абраз Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, знаходзіцца ў галоўным алтары Петрапаўлаўскага касцёла ў мястэчку Лагішын на Піншчыне. Дзякуючы намаганням кардынала Казіміра Свёнтэка, у 1997 годзе абраз быў адноўлены. А 10 траўня 1997-га адбылася вялікая ўрачыстасць, прысвечаная яго каранацыі.






Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі